Valhalla  
вернуться   Valhalla > Тематические форумы > Кино > [Видео Релизы / Video Releases]
Регистрация

Для отправления сообщений необходима Регистрация
 
старый 13.04.2009, 17:20   #1
Nik
Senior Member
 
Регистрация: 11.2007
Проживание: Moskau
Сообщений: 4.925
Репутация: 18 | 8
По умолчанию Беларускі антысавецкі супраціў. 2008

Беларускі антысавецкі супраціў
28.01.2008

Ссылка:
http://www.partyzanfilm.net/medyja.html

Скачать:
Беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў 1944-1959 гг. з серыі "Беларускі Рэзыстанс"
- http://www.partyzanfilm.net/medyja/Biel … tans-1.avi

У Варшаве ўчора адбыўся першы паказ дакумэнтальнага фільму "Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг." Да сёньняшняга дня тэма пасьляваеннага антыкамуністычнага партызанскага руху зьяўляецца белай плямай беларускай гісторыі. Аб падзеях тых дзён нам распавядаюць толькі кароткія архіўныя зьвесткі, а нешматлікія жывыя ўдзельнікі тагачасных падзеяў да сёньняшняга дня захоўваюць маўчаньне. Аб сюжэце дакумэнтальнага фільму расказвае ягоны рэжысэр, Антось Цялежнікаў:

А. Цялежнікаў: Фільм наш аснаваны на кнізе "Беларускі супраціў", якую напісалі гісторыкі Сяргей Ёрш і Сяржук Горбік. Кніга была створаная на падставе архіўных дакумэнтаў, мэмуараў, а таксама размоваў з апошнімі жывымі ўдзельнікамі тых падзеяў. Мы вырашылі гэтую кнігу ілюстраваць - зрабіць агульнадаступны сучасны дакумэнтальны фільм, які будзе візуальна адкрываць беларусам гэтую старонку гісторыі.

Задоўга да свайго выхаду на экраны стужка прыцягнула ўвагу беларускага КДБ. У канцы 2006 году на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя трое беларускіх студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў здымках дакумэнтальнага фільму. Спэцслужбы канфіскавалі ў іх кампутары. Супрацоўнікі КДБ шукалі ў іх, між іншым, рабочыя матэрыялы да фільму аб беларускім антыкамуністычным супраціве.

Стваральнікі дакумэнтальнай стужкі не выключаюць, што беларускія ўлады пастараюцца ачарніць іх твор, таму заклікаюць кожнага, хто мае такую мажлівасьць, самому паглядзець і ацаніць фільм.

Аляксей: Вельмі верагодна, што па БТ пакажуць нейкі паклёпніцкі сюжэт, у які ўключаць кадры з нашай прэзэнтацыі або фільму. Але калі ўлады так зробяць, гэта будзе сьведчыць толькі пра тое, што мы выканалі сваю справу добра, стварылі нешта вартае. Калі ж улады так ня зробяць - тым лепш.

Стужка "Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг." доўжыцца ўсяго 46 хвілінаў, але пададзеных ў ёй фактаў хапіла б на некалькі паўнамэтражных фільмаў. Дакумэнтальная стужка, дзякуючы добрай рэжысуры й рэалістычнай рэканструкцыі падзеяў, як сапраўдны трылер, трымае гледача ў напружаньні да астатніх сэкундаў.

Стваральнікі карціны пастараліся асьвятліць старонку гісторыі, якую ўлада доўгія гады скрывала ад беларускага грамадзтва. Яны зрабілі гэта нават нягледзячы на небясьпеку, якая ім пагражала. Фільм варты таго, каб зь ім пазнаёмілася шырокае кола беларускіх гледачоў. Ацэнку тагачасным падзеям няхай кожны дасьць сам.

Аўтары стужкі запэўніваюць, што ў бліжэйшя дні ўрыўкі зь фільму "Беларускі антысавецкі супраціў" зьявяцца на сайце www.youtube.com, а ў сярэдзіне лютага поўная вэрсія фільму будзе зьмешчаная на сайце www.partyzanfilm.net.

Аляксандар Папко
трейлеры:
YouTube - ????????? ????????? ??????? - BELARUSIAN RESISTANCE -trailer
YouTube - ????????? ?????????- BELARUSIAN RESISTANCE
YouTube - ????????? ????????? 2 - BELARUSIAN RESISTANCE 2
YouTube - ???? ????? ????????
миниатюры
Беларускі Супраціў 1-2.jpg  
Для отправления сообщений необходима Регистрация


Похожие темы для: Беларускі антысавецкі супраціў. 2008
Тема Автор Разделы & Форумы Ответов Последнее сообщение
Rejsen til Saturn (2008) Alchi [Видео Релизы / Video Releases] 0 05.01.2009 18:46
EURO-2008 norfin Форум поздравлений 53 29.06.2008 08:25
Moonsorrow - Tulimyrsky [EP] (2008) Skirnir [Музыкальные Релизы / Music Releases] 1 04.04.2008 04:19
Выборы 2008 Ingwar Всемирная история, политика 109 01.02.2007 23:05


Реклама
реклама
Buy text link .

Часовой пояс в формате GMT +3. Сейчас: 13:56


При перепечатке материалов активная ссылка на ulver.com обязательна.
vBulletin® Copyright ©2000 - 2024, Jelsoft Enterprises Ltd.